Дакрануліся да мінулага

Из нашей почты Новости

Без павагі да традыцый старэйшага пакалення нельга стаць сапраўдным грамадзянінам сваёй краіны. Менавіта таму адным з прыярытэтных накірункаў выхавання ў аздараўленчым лагеры «Дружба” Вялікабераставіцкай школы з’яўляецца знаёмства з гістарычным мінулым нашай Радзімы і традыцыямі сучаснасці.

«Кросны», «лапці», «дыван», «карункі», «абрус» – словы, вядомыя для людзей старэйшага ўзросту. Са значэннем гэтых слоў і са старажытнымі традыцыямі беларусаў пазнаёміліся дзеці аздараўленчага лагера.

Разглядаючы часовую выставу «Заняткі нашых продкаў», выхаванцы змаглі патрымаць у руках экспанаты, якім больш за 60 год. Хлопчыкі і дзяўчынкі здзівіліся, што раней многія беларусы хадзілі ў лапцях, насілі саматканае адзенне, упрыгожвалі хаты дыванамі, ходнікамі, фіранкамі, сурвэткамі, вышытымі ручнікамі. Хлопчыкаў уразіў пояс даўжынёй тры метры, якім падвязвалі кашулю дарослыя мужчыны. Дзяўчынкам захацелася назбіраць суніц у прыгожыя невялічкія самаробныя кошыкі і навучыцца вязаць карункі. Пасля наведвання выставы многія дзеці жадаюць убачыць на свае вочы кросны і паспрабаваць выткаць на іх дыван. Дакрануўшыся да экспанатаў, разгледзеўшы прыгожыя ўзоры, дзеці задалі шмат пытанняў і зразумелі, што ўмелі рабіць нашы продкі сваімі рукамі.

Люцыя Люцыянаўна ЖЫЎЛЮК,

старэйшая важатая аздараўленчага лагера «Дружба»,

Бераставіцкі раён,

Вялікабераставіцкая сярэдняя школа імя С. В. Прытыцкага.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *