«Знаўцы сімволікі беларускай дзяржавы»

Из нашей почты

Пад такой назвай прайшла квэст-гульня для 5–8-х класаў у шосты школьны дзень у Дварэцкай школе.

Пры праходжанні дзевяці квэст-станцый, школьнікі прадэманстравалі  веды аб дзяржаўнай сімволіцы, геральдыцы абласных цэнтраў, дзяржаўных святах Рэспублікі Беларусь. Дадаткова вучні атрымалі шмат новай інфармацыі аб гісторыі стварэння герба, сцяга і гімна нашай дзяржавы, аб імёнах людзей, якія мелі да гэтага дачыненне. Даведаліся аб цікавых фактах аб беларускіх дзяржаўных сімвалах.

Напрыклад, самы вялікі сцяг Беларусі захоўваецца ў Музеі беларускай дзяржаўнасці. Яго даўжыня – 90 метраў, шырыня – 45 метраў, важыць ён каля 300 кг. Каб разгарнуць гэты экспанат, спатрэбілася 300 чалавек. Рабілася гэта аднойчы: 12 верасня 2015 года на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску.

А вось арнамент на беларускі сцяг трапіў з рэальнага ручніка, вышытага простай сялянкай Матронай Маркевіч, родам з-пад Сянно (цяпер раённы цэнтр Віцебскай вобласці). Ужо пасля вайны брат жанчыны Міхась Кацэр узначаліў сектар фальклору і этнаграфіі ў Акадэміі навук. Калі рыхтаваўся праект новага сімвала, ён адшукаў эскізы вышывак сястры. Асабліва яму спадабаўся ўзор з назвай «Узыходзячае сонца», які пасля і стаў вядомы на ўвесь свет дзякуючы беларускаму сцягу.

За праходжанне кожнай станцыі вучні атрымлівалі пазлы, з якіх у канцы гульні склалі карцінку, якая адлюстроўвала тэматыку квэста.

Крысціна РАБКО,

вучаніца 7-га класа,

Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *