Гуляем і правілы бяспекі вывучаем

Из нашей почты Новости

Навучанне дзяцей асновам бяспечных паводзін – адна з важных задач дашкольнай адукацыі.

У Гезгалаўскім дзіцячым садзе з выхаванцамі штотыдзень праводзяцца пазнавальныя гутаркі, дыдактычныя і сюжэтна-ролевыя гульні, віктарыны і забавы. Асаблівую цікавасць у дзяцей вызываюць мерапрыемствы з удзелам супрацоўнікаў службаў спецыяльнага прызначэння.

Нядаўна адбылася сустрэча выхаванцаў з інспектарам Дзятлаўскага РАНС Крысцінай Вітальеўнай Камянецкай. Падчас мерапрыемства дзеці  ў гульнявой форме замацавалі правілы бяспечных паводзін у побыце, дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару. Інспектар прапанавала хлопчыкам і дзяўчынкам займальныя гульні-развагі «Калі агонь – сябар, а калі –вораг», «Добра – дрэнна», «Як правільна паступіць». Выхаванцы старэйшага ўзросту з лёгкасцю адказалі на ўсе пытанні, знайшлі правільнае выйсце ў прапанаваных сітуацыях. І гэта не выпадкова, бо летам дзеці шмат часу праводзілі ў «Школе бяспекі», якая створана выхавальнікамі на ценявым навесе.

У час прагулкі выхаванцы з вялікім задавальненнем запрасілі Крысціну Вітальеўну наведаць «Школу бяспекі» і не толькі расказалі, але  і паказалі, як цікава праходзяць тут «урокі»: у форме гульняў «Што? Дзе? Калі?», віктарын, квэстаў, забаў.

У канцы сустрэчы інспектар РАНС падарыла выхаванцам буклеты і займальныя падарункі.

Алена Іосіфаўна ЛУКІЯНЕЦ,

выхавальнік дашкольнай адукацыі,

Дзятлаўскі раён, Гезгалаўскі дзіцячы сад.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *