Табе сумна – вазьмі ўсмешку

Из нашей почты Новости

Немагчыма ўявіць наша жыццё без мілай і ветлівай усмешкі. Калі погляд падае на ўсмешлівы твар, на душы становіцца цяплей. Усмешка – паказчык эмацыянальнага здароўя, стабільнасці і поспеху. Усмешка – гэта падарунак, які нельга купіць, затое можна падарыць.

У рамках месячніка прафілактыкі суіцыдальных паводзін дзяцей і падлеткаў у Гарадзечненскай школе прайшла акцыя «Падары ўсмешку», мэтай якой –стварэнне станоўчага эмацыянальнага настрою ва ўстанове.

Раніцай пад песню У. Шаінскага «Усмешка» удзельнікаў адукацыйнага працэсу сустракалі вучні 6–7-х класаў і дарылі ўсмешку-смайлік з пажаданнямі добрага настрою. З навучэнцамі пачатковай школы педагог-псіхолаг правяла творчы занятак «Майстэрня казкі», падчас якога разам з дзецьмі склалі казку «Жыла-была Усмешка…». Казку хлопчыкі і дзяўчынкі прааналізаравалі і ўсе разам зрабілі выснову, што ад усмешкі становіцца цяплей і святлей, яна робіць наш свет выдатней.

Завяршыўся занятак практычным заданнем «Табе сумна – вазьмі ўсмешку», дзе навучэнцы бралі сабе смайлік, а ў адказ пакідалі добрыя словы і пажаданні сваім таварышам.

Акцыя прайшла ў цёплай, сяброўскай атмасферы, усе ўдзельнікі атрымалі зарад пазітыўных эмоцый на цэлы дзень!

Марына Міхайлаўна МАЛІШЭЎСКАЯ,

педагог-псіхолаг,

Навагрудскі раён, Гарадзечненская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *