Хлеб – усяму галава

Из нашей почты

У рознаўзроставай групе «Сонейка» Жукоўшчынскай базавай школы была створана экспазіцыя «Хлеб – усяму галава». Над яе стварэннем працавалі выхавальнік дашкольнай адукацыі, бацькі, дзеці.

У экспазіцыі выхаванцы дашкольнай групы змогуць даведацца аб шляху, які неабходна прайсці зярняткам, каб апынуцца на нашым стале духмяным хлебам. Дзеці змогуць пазнаёміцца з прыладамі працы нашых продкаў і сучаснай тэхнікай для апрацоўкі зямлі, пашырыць свае веды аб этапах вырошчвання зерня, прафесіях мінулага часу.

Сярод экспанатаў прадстаўлены розныя віды зерня, крупы, формы для выпечкі, хлебабулачныя вырабы, печ, мельніца, лялькі ў адзенні прадстаўнікоў розных прафесій, зборнікі прыказак, вершаў, казак пра хлеб, а таксама прыгожыя букеты з каласоў зерневых культур.

Экспазіцыя дасць магчымасць дзецям пашырыць веды пра тое, які доўгі шлях праходзіць зерне, каб стаць на стале духмяным хлебам.

Алена Сяргееўна ГЛУСКАЯ,

выхавальнік дашкольнай адукацый,

Дзятлаўски раён, Жукоўшчынская базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *