Віншуем і жадаем новых поспехаў!

Из нашей почты Новости Онлайн-проект "Классный час с "Зорькой"

Віншуем навучэнцаў цяпер ужо 4-га класа, іх класных кіраўнікоў З. І. Жукоўскую і І. А. Лаўцэвіч, а таксама настаўніка матэматыкі Г. С. Гваздоўскую з падзякай і памятнымі падарункамі за актыўны ўдзел у анлайн-праекце «Класная гадзіна з «Зорькой».

На працягу  2022/2023 навучальнага года дзеці кожны месяц адзін з  класных ці інфармацыйных гадзін праводзілі разам з «Зорькой», газетай для дзяцей і падлеткаў Рэспублікі Беларусь.

У рамках занятку на прапанаваную тэму дзеці дружна разам з настаўнікамі і аднакласнікамі цікава і з карысцю праводзілі час: пазнавалі шмат новай інфармацыі, практыкаваліся ў разгадванні пазнавальных філвордаў, замацоўвалі веды ў займальных віктарынах, а выканаўшы хатняе заданне, праз газету і інтэрнэт-рэсурсы выдання знаёмілі чытачоў газеты з гісторыяй і лепшымі традыцыямі роднага краю. Класныя гадзіны «Калі школа – родны дом», «Скарбы нашага агароду», «Беларусь – краіна замкаў», «Мне не страшны холад зімой, калі мой сябар заўжды са мной», «Вытокі роднай мовы», «Беларусь мая сінявокая», «1000 дарог – адна мая» і іншыя вучылі дзяцей дабрыні, спагадлівасці, узаемадапамозе, выхоўвалі ў іх самыя лепшыя якасці.

Дзеці і настаўнікі з’яўляюцца не толькі актыўнымі чытачамі газеты, але і падпісчыкамі. У іх сабрана падшыўка ўсіх нумароў газеты за некалькі гадоў. Ды і ў творчых праектах яны ўдзельнічаюць не першы год!  Адзінай дружнай камандай вучні і настаўнікі прынялі ўдзел у маштабным анлайн-праекце «Самы дружны 1-ы клас!» у 2020/2021 навучальным годзе і былі ўзнагароджаны дыпломам і кубкам пераможцы; у 2021/2022 навучальным годзе ўзнагароджаны дыпломам за актыўны ўдзел у анлайн-праекце «Вучымся разам!». Сёлета – гэта ўжо трэцяя ганаровая ўзнагарода вучняў гэтага класа!

Спадзяемся, што гэта дружная каманда дзяцей і дарослых працягне ўдзел у конкурсах і анлайн-праектах.  

Гродзенскі раён,  Свіслацкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *