Навучэнец 6-га класа «А» школы № 5 г. Ліды Мацвей Казлоўскі заняў ганаровае 2-е месца ў рэспубліканскай выставе-конкурсе дзіцячай і маладзёжнай творчасці «PROосвобождение».
Выстава-конкурс праводзілася Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ва ўзаемадзеянні з Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі з мэтай фарміравання грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці дзяцей і моладзі. Мацвей напісаў верш на роднай мове «Мір – галоўнае ў свеце» і вырашыў прыняць удзел у дадзеным конкурсе ў намінацыі «Літаратурная творчасць». У выніку абласны этап – 2-е месца, рэспубліканскі этап – 2-е месца.
Калектыў школы віншуе Мацвея з перамогай і жадае далейшых поспехаў у літаратурнай творчасці і вучобе.
Мір – галоўнае ў свеце
Мы любім падарожнічаць з сям’ёй,
Наведваем любімыя мясціны,
Што звязаны з гісторыяй маёй
Радзімы-маці – дарагой краіны.
У падарожжах бачым мы заўжды,
Як мой народ шануе памяць
Аб тых, хто перамогу нам здабыў,
Падчас падзей вайны крывавай.
Мне цяжка ўявіць цяпер,
Што перажылі тады людзі.
Хатынскі звон, як напамін,
Што мы ніколі не забудзем.
А як жа можам мы забыць
“Дзіцячую Хатынь” – Чырвоны Бераг?
А колькі дзетак магло жыць,
Каб не вайна і не фашысты-зверы…
І толькі дзякуючы ім,
Няскораным героям-пераможцам,
Сваім жыццём здабыўшым мір,
Мы можам жыць пад ясным сонцам.
Таму так важна помніць увесь час,
Што мір – галоўнае ў свеце.
Дарослыя, зварот да вас,
Аб гэтым просяць вашы дзеці.
Ірына Іосіфаўна ЗЫРАНАВА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
г. Ліда, школа № 5.