Экалагічная акцыя пад такой назвай была праведзена вучнямі 10-га класа Дварэцкай школы ў межах Тыдня бацькоўскай любові.
Мэта акцыі – выхаванне ў вучняў паважлівых адносін і любові да сваіх бацькоў, да працы, адказнасці за справу, ініцыятыўнасці і жадання працаваць на карысць сваёй малой радзімы.
Няхай маладыя яблынькі растуць разам з дзецьмі. Спонсарам яблыневых дрэў выступіла ТАА «Агражалезабетон».
Вікторыя СЯМАШКА,
шэф-рэдактар 10-га класа,
Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.