Матулін сад

Из нашей почты Новости

У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў 1-м класе Валеўскай школы адбылося святочнае падарожжа па Матуліным садзе, прысвечананае Дню маці.

Вучні ў чароўным садзе збіралі для сваіх матуль незвычайны букет, які склаўся з песень, вершаў, цёплых слоў і віншаванняў. Надзвычай пяшчотнай атрымалася прагулка па «Алеі мацярынскіх клопатаў», у выніку якой дзеці з упэўненасцю зазаначылі, што кожны чалавек, у любым узросце, і ў радасці і ў горы ўспамінае пра маму, чакае ад яе дапамогі, удзелу, парады.

«Клумба працавітасці» дазволіла нагадаць як многа працуюць нашы матулі і зрабіць выснову, што нашы мамы як гузічкі: на іх усё трымаецца. А сапраўдная любоў да маці павінна выражацца не ў словах, а ва ўчынках і дапамозе роднаму чалавеку. У «Аранжэрэі прыгажосці» першакласнікі словамі намалявалі партрэты сваіх матуль.

Апошнім прыпанкам падарожжа па Матуліным садзе стаў «Востраў дзіцячай падзякі», дзяўчынкі і хлопчыкі змайстравалі для матуль ружы з сабранага падчас падарожжа па садзе апалага лісця і паабяцалі штодзённа радаваць сваіх мам – самых дарагіх на свеце людзей.

Закончылася падарожжа разважаннямі вучняў аб сям’і як самым цёплым месцы на зямлі.

Таццяна Уладзіміраўна МІЛАШ,

настаўнік пачатковых класаў,

Навагрудскі раён, Валеўская школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *