Вучні 8-х «В», «Г», «Д» класаў гімназіі № 3 г. Магілёва наведалі Магілёўскую абласную бібліятэку імя У. І. Леніна, дзе супрацоўнікі бібліятэкі правялі для іх краязнаўчую гульню-вандроўку «Таямніцы назваў».
Гульня прысвечана «тапанімічным» казкам і легендам, аўтарамі якіх з’яўляюцца сучасныя дзіцячыя беларускія пісьменнікі. Аўтары гэтых твораў не ставілі перад сабой мэты паспрачацца з гісторыкамі, а, абапіраючыся на народныя аповеды людзей пэўнай мясцовасці, дабавілі сваё ўспрыманне падзей і стварылі непаўторныя захапляльныя творы.
Вучням было прапанавана разбіцца на дзве каманды і па дарожнай «турыстычнай» карце, якую атрымала кожная каманда, знайсці выставы. Ля кожнай знойдзенай выставы васьмікласнікі змаглі пазнаёміцца не толькі з цікавымі кнігамі, але і атрымаць карысную інфармацыю. Пошукі выставы суправаджаліся займальнымі выпрабаваннямі для членаў каманд.
Усе ўдзельнікі гульні атрымалі вялікае задавальненне. У канцы вучні былі ўзнагароджаны не толькі набытымі ведамі і ўражаннямі, але і салодкімі прызамі.
Ірына Уладзіміраўна ЦЕРАХАВА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
г. Магілёв, гімназія № 3.