Вучні 9–11-х класаў Шчорсаўскай школы адправіліся ў Навагрудак, на экскурсію ў 255-ы асобны радыётэхнічны полк асаблівага прызначэння.
Дзень аказаўся асаблівым не толькі для навучэнцаў, якія ўпершыню пабывалі ў вайсковай часці, але і для вайскоўцаў, для якіх гэта дзень нараджэння роднага падраздзялення, якое бярэ пачатак з 1 снежня 1961 года.
Экскурсія пачалася з КПП вайсковай часткі, дзе навучэнцаў сустрэў дзяжурны па палку. Затым вучні ў суправаджэнні ваеннаслужачых прайшлі ў клуб вайсковай часткі, дзе пасля дэманстрацыі відэафільма аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь перад імі выступіў ваенны камісар Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў падпалкоўнік С. П. Бурак. Сяргей Пятровіч распавёў аб развіцці Узброеных Сіл нашай краіны, аб магчымасцях для хлопцаў і дзяўчат атрымаць вышэйшую ваенную адукацыю, аб умовах для службы па кантракце.
Затым знаёмства з часцю праходзіла ў казарме, дзе навучэнцаў чакаў невялікі сюрпрыз. Тут вайскоўцы прадэманстравалі ім разборку і зборку аўтамата і пісталета. Тут жа, пад пільным наглядам ваеннаслужачых, кожны жадаючы мог патрымаць у руках аўтамат Калашнікава і пісталет Макарава, паспрабаваць іх разабраць і сабраць. Як гарэлі вочы дзяцей у гэты момант! Кожны мог, хоць на хвілінку, адчуць сябе абаронцам Радзімы.
Дзеці з вялікай цікавасцю прымяралі ахоўныя шлемы і бронекамізэлькі, азнаёміліся са сродкамі сувязі. Ім нават дазволілі папрацаваць на спецыяльным абсталяванні, паспрабаваць перадаць інфармацыю праз радыёстанцыю.
У завяршэнні экскурсіі вучні дзякавалі ваеннаслужачым за цікавую сустрэчу.
На зваротнай дарозе дзяліліся адзін з адным уражаннямі.
Такія экскурсіі – гэта не толькі прафарыентацыя, але і ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі – важная частка працэсу павышэння прэстыжу ваеннай службы ў нашай краіне.
Мікалай Аркадзьевіч АНТОНЧЫК,
кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні,
Навагрудскі раён, Шчорсаўская школа.