XIV школьная вучнёўская канферэнцыя прайшла ў Мар’інагорскай гімназіі

Из нашей почты На школьном крылечке Новости

Вучні Мар’інагорскай гімназіі разам з настаўнікамі праводзяць шмат  беларускіх канцэртаў і мерапрыемстваў.

Адным з самых цікавых беларускіх мерапрыемстваў у гімназіі з’яўляецца вучнёўская чытацкая канферэнцыя, асноўная мэтай якой – развіць навыкі выразнага чытання і маўлення на беларускай мове. У 2022 годзе канферэнцыя выйшла на раённы ўзровень, каардынатарам якой з’яўляецца настаўнік-метадыст Ірына Уладзіміраўна Рэпенка.

Вучні самі рыхтуюць для пераказа ці інсцэніроўкі творы розных беларускіх аўтараў. У гэты раз тэмай канферэнцыі для 7–8-х класаў была абвешчана «Малавядомае ў культуры беларусаў».

Суботні ранак запрасіў на мерапрыемства вучняў розных класаў. Юныя артысты паказвалі інсцэніроўку ўрыўка з малавядомага абрада беларусаў «Вяселле», у якім віншавалі маладажонаў, жадалі ім шчасця і ўсяго найлепшага. У абрадзе паказваецца, што жаніцьба – важная і своеасаблівая падзея ў жыцці чалавека. Падрыхтоўка да мерапрыемства была вельмі сур’ёзная.

– Пры падрыхтоўцы да канферэнцыі вучні самі пажадалі інсцэніраваць урывак з абрада «Вяселле», – кажа настаўнік беларускай мовы і літаратуры Алена Аляксандраўна Шастакова. – І работа закіпела: падбор дзеючых асоб, касцюмаў, музычнага афармлення, напісанне сцэнарыя, рэпетыцыі… На мой погляд, першы паказ (а для некаторых вучняў гэта першыя крокі на сцэне) сёння ў іх атрымаўся нядрэнна.

Пасля інсцэніроўкі, вучні расказалі пра беларускія прадметы гаспадаркі (вугляны і драўляны прас, ткацкі станок, ступку і інш.), іх адметнасці і асаблівасці. Таксама правялі віктарыну для гледачоў па беларускіх абрадах і народных рамёствах.

У канцы мерапрыемства ўсім ўдзельнікам каардынатар ўручыла сертыфікаты, як памяць пра канферэнцыю.

Зараз, вучні працягваюць рыхтавацца да наступнага, раённага этапу.

Захар ХВАСТОЎ,

вучань 11-га класса «Б»,

Пухавіцкі раён,

Мар’інагорская гімназія.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *