Падарылі навагодні настрой

Из нашей почты Новости

Бібліятэка ва ўсе часы лічылася асяродкам культуры, а праз чытанне людзі далучаліся да навукі і мастацтва, развіваліся, атрымлівалі новыя веды. Аднак бібліятэкі існуюць не ў кожным населеным пункце.

У рамках працы аўтабібліятэкі стартавала навагодняя віншавальная акцыя «Кнігавічкі» для жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак. Незвычайную святочную атмасферу стварылі бібліятэкары Астравецкай раённай бібліятэкі. Праехаліся па звычайным маршруце мясцовага бібліобуса Трайгі, Мікшаны, Дайлідкі і пабывалі ў гасцях у вяскоўцаў. Спецыялісты бібліятэчнай сістэмы, апранутыя ў касцюмы Дзеда Мароза, Снягуркі, гарэзлівага Снегавіка падарылі чытачам шчырыя віншаванні, паштоўкі і салодкія падарункі, а таксама добры настрой, прапанавалі падборку навагодніх кніжных навінак «Гартая навагоднія старонкі…», падказалі кнігу па інтарэсах, параілі чытанне для душы.

Кожны такі візіт бібліобуса – гэта свайго роду падзея для сельскіх жыхароў, асноўная частка якіх – пенсіянеры. Прыезд бібліятэкараў дорыць не толькі станоўчыя эмоцыі жыхарам, але і павышае культурны ўзровень, пашырае кругагляд, дае магчымасць развівацца, бо прывоз літаратуры – гэта самыя эфектыўныя лекі для душы.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *