Сустрэча з пісьменніцай Жаннай Міус: глыбіня і магія слова

Из нашей почты Новости

Як добра, што ў сучаснай беларускай літаратуры ёсць пісьменнікі, здольныя сваёй творчасцю перанесці чытача ў свет казкі, фантазіі і незабыўных уражанняў.

Адной з такіх таленавітых пісьменніц з’яўляецца Жанна Міус. Кожная яе кніга – гэта падарожжа ў свет дзяцінства і чараўніцтва. Яна стварае вобразы, якія могуць ажываць у марах і фантазіях, выклікаючы сапраўдную магію ў нашай душы.

Сустрэча з Жаннай Міус стала незабыўнай падзеяй для навучэнцаў 6-га класа школы № 40 г. Магілёва. Падчас сустрэчы з пісьменніцай школьнікі адчулі яе любоў да слова і мастацтва. Яна распавяла, адкуль бярэ  натхненне для напісанне сваіх твораў і пра тое, як рэальныя гісторыі ажываюць на старонках яе кніг. Жанна Міус пазнаёміла шасцікласнікаў са сваёй новай кнігай «Трэм-тамс-таць! Пара чараваць!», а таксам прадставіла вучням і іншыя свае кнігі, напісаныя на беларускай мове.

Сустрэча з Жаннай Міус дазволіла вучням пагрузіцца ў магічны свет твораў пісьменніцы, адчуць прыгажосць і сілу роднага слова, пакінула ў душы незабыўныя ўражанні і надзею на новую сустрэчу з пісьменніцай і яе фантастычнымі кнігамі.

Алеся Мікалаеўна ПАРФЁНАВА,

загадчык бібліятэкі,

г. Магілёў, школа № 40.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *