Навагодняя казка

Из нашей почты Новости

Хутка прыйдзе Новы год. Гэта час, калі і дзеці, і дарослыя вераць у цуды і загадваюць самыя запаветныя жаданні. А сустрэча з Дзедам Марозам – гэта захапляючае падарожжа па казачнай краіне, поўнае навагодніх прыгод і цікавых цудаў.

Вучні пачатковых класаў Сыраваткінскай базавай школы пабывалі ў такім падарожжы і наведаліся ў сядзібу ляснога Дзеда Мароза на навагодняе прадстаўленне, якое праходзіла на базе паляўнічага комплексу «Арэхаўка» Смаргонскага даследчага лясгаса.

Адразу наведаліся ў базісны лесапітомнік, дзе хлопчыкаў і дзяўчынак сустрэлі казачныя героі: Праменьчык і ласкавая Кошка. І казка пачалася…

Не абыйшлося тут без чарадзейства Бабы-ягі, якая хацела сапсаваць свята і разбіла навагодні гадзіннік, зачаравала Дзеда Мароза. Але дзеці вырашылі правучыць яе.

Розныя конкурсы, гульні, танцавальныя флэш-мобы – весела і займальна праходзіў час. Хітрая Ліса і Гарын Гарыныч спрабавалі абхітрыць, зачараваць дзяцей і забраць мяшок з падарункамі. Але ў іх нічога не атрымалася. Маленькія падарожнікі змаглі прайсці ўсе выпрабаванні і сустрэцца з Дзедам Марозам, які гасцінна запрасіў вучняў у свой церам, дзе стаяла і зіхацела рознакаляровымі агнямі прыгожая ёлка. І зноў конкурсы, песні, карагоды ля ёлкі з Дзедам Марозам і Снягуркай! Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі добры зарад святочнага настрою.

У канцы прадстаўлення дзеці пачаставаліся духмянай гарбатай і змаглі наведаць навагодні кірмаш, дзе набылі сабе на памяць аб навагодняй казцы розныя сувеніры.

Людміла Лявонаўна РАМАНОЎСКАЯ,

настаўнік рускай мовы і літаратуры,

Смаргонскі раёна, Сыраваткінская базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *