Навучэнцы пачатковых класаў Круцілавіцкай школы прынялі актыўны ўдзел у адзіным уроку памяці па тэме «Зоркай свеціцца імя тваё, Ефрасіння».
На працягу мерапрыемства вучні даведаліся аб жыцці і дзейнасці беларускай асветніцы Ефрасінні Полацкай, аб яе намаганнях, накіраваных на служэнне свайму народу: глядзелі відэаролік, слухалі тлумачэнні настаўнікаў, адказвалі на пытанні віктарыны, выконвалі тэматычныя заданні, разгадвалі крыжаванку. З прэзентацыі даведаліся аб жаночым манастыры, Спаса-Еўфрасіннеўскай царкве ў Полацку і аб крыжы Ефрасінні Полацкай. Урок прайшоў у пазнавальнай і добразычлівай атмасферы. Удзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы, што неабходна быць добрымі людзьмі і імкнуцца ў сваім жыцці браць прыклад з жыццёвай дзейнасці святой Ефрасінні. Можа дзякуючы ёй наш народ беларускі, нягледзячы на ўсе цяжкасці і выпрабаванні, што пасылае яму час, застаецца дружалюбным, чулым і міралюбівым.
Вольга Васільеўна КАРДАШ,
Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,
настаўнікі пачатковых класаў,
Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.