Прыемны сюрпрыз

Из нашей почты Новости

У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» навучэнцы 4-га класа Круцілавіцкай школы падарылі выхаванцам дашкольных груп навагоднія ёлачныя ўпрыгожванні, якія зрабілі сваімі рукамі.

Чацвёртакласнікі ў вершаванай форме пажадалі малодшым сябрам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, добрага настрою і шчаслівага Раства і Новага года. Маленькія выхаванцы былі ўражаны прыемным сюрпрызам і з цікавасцю разглядалі падарункі. А вучні таксама засталіся задаволеныя тым, што змаглі падараваць не толькі ўласныя падарункі, але і прынесці столькі радасці малышам.

Мерапрыемства прайшло ў добразычлівай перадсвяточнай атмасферы.

Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,

класны кіраўнік 4-га класа,

Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *