Навагоднія забавы ў бібліятэцы

Из нашей почты Новости

У Астравецкай раённай бібліятэцы вырашылі арганізаваць сапраўдную навагоднюю праграму для юных чытачоў прышкольных лагераў, прапанаваўшы паўдзельнічаць у квэст-гульні «Навагоднія забавы ля кніжнай паліцы».

Дзед Мароз, Снягурка, Снегавік і іншыя казачныя персанажы сышлі са старонак кніг, каб далучыць дзяцей да цуду. Разам з казачнымі героямі дзятва адправілася ў падарожжа па станцыях «Снежныя забавы», «Старонка зімовых казак», «Загадкавая», «Навагодняя майстэрня», «У ялінкі» і выканаць заблытаныя заданні. Адшукаўшы ўсе адказы, кожнага ўдзельніка навагодняга квэста чакаў падарунак ад Дзеда Мароза – навагодні сувенір.

Ніхто з дзяцей не застаўся ў баку ад мерапрыемства, усе прасякнуліся навагодняй атмасферай, закружыліся ў вясёлым карагодзе каля зялёнай прыгажуні, спявалі песенькі і знаёміліся з Дзедам Марозам. А галоўнае – кожны ўдзельнік атрымаў порцыю пазітыву на новы 2024 год.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *