Падарожжа «Зімовай акварэлькі»

Из нашей почты

У кожнага з нас ёсць асобае месца, якое мы любім больш за ўсё. Гэта маленькая вёсачка, горад, вуліца, бацькоўская хата. Гэта – малая радзіма. На пытанне «Што такое малая радзіма? » кожны адкажа па-свойму. Вось і выхаванцы аздараўленчага лагера «Зімовая акварэлька» Вензавецкай школы адказалі на яго.

Дзякуючы лагернай змене, вучні здзейснілі падарожжа па малой радзіме. З задавальненнем завіталі ў госці да Бабулі Зімы ў Вензавецкае лясніцтва і паўдзельнічалі ў навагоднім экалагічным квэсце. Шукалі ключы Бабулі Зімы, выконвалі заданні Баравічка, распутвалі зімовую павуціну каб завітаць у госці да дзеда Мароза і яго ўнучкі Снягуркі. Усе разам запалілі навагоднюю елку – прыгажуню, вадзілі карагоды, спявалі, танцавалі, расказвалі вершы.

Другі маршрут падарожжа – у аграсядзібу «Каля дуба», што ў вёсцы Цяцейкі на Дзятлаўшчыне. Прыгожая прырода і дабразычлівыя гаспадары Жанна і Сяргей Калпінскія «ўзялі ў палон» сэрцы дзяцей. Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю пазнаёміліся з аграсядзібай, пачаставаліся прысмакамі каля самавара, пагрэліся на сапраўднай беларускай печы.

Трэці маршрут – Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей. Тут выхаванцы лагера акунуліся ў гісторыю і паўдзельнічалі ў квэст-гульні «Новы год з Радзівілам». Дзеці з задавальненнем гулялі, выконвалі заданні, знаёміліся з гісторыяй Дзятлаўскага краю.

Да пабачэння, «Зімовая акварэлька»! Сустрэнемся з табою вясной і разам з «Вясновай акварэлькай» прадоўжым падарожжа па цудоўным краі  роднай Бацькаўшчыны.

Наталля Іванаўна АБРАЖЭЙ,

старэйшы выхавальнік лагера «Зімняя какварэлька»,

Дятлаўскі раён, Вензавецкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *