Весела бавілі свой час на зімовых канікулах выхаванцы аздараўленчага лагера «Весяльчак», які працаваў ў Круцілавіцкай школе.
Штодзень удзельнікі акуналіся ў атмасферу свята і чараўніцтва. Выхаванцы разгадвалі рэбусы і выконвалі заданні Кікімары, спаборнічалі з Бабай-ягой, дапамагалі Дзеду Марозу і Снягурцы знайсці падарункі для дзяцей.
Кожны дзень у лагеры быў напоўнены творчасцю, фантазіяй, ініцыятывай. Разнастайная дзейнасць, хуткасць змянення сітуацый далі магчымасць кожнаму прыняць удзел у розных мерапрыемствах, знайсці сваю справу, а таксама цікава і з карысцю правесці час.
Вольга Васільеўна КАРДАШ,
дырэктар аздараўленчага лагера «Весяльчак»,
Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.