Падарожжа са Снегавічком-Здаравячком

Из нашей почты

У мэтах забеспячэння адпачынку і аздараўлення навучэнцаў у зімовы перыяд на базе Казлоўшчынскай школы працаваў аздараўленчы лагер «Здаравячок».

Дзейнасць лагера была распрацавана ў гульнявой мадэлі над назвай «Падарожжа са Снегавічком-Здаравячком».

Падарожнічаючы па «станцыях», выхаванцы лагера знаёміліся ў гульнявой форме са значнымі гістарычнымі, культурнымі, экалагічнымі і іншымі месцамі Рэспублікі Беларусь. Вынікам падарожжа стала стварэнне імправізаванай навагодняй елачкі, «упрыгожанай» атрыманымі ўражаннямі і новымі ведамі на мерапрыемствах.

А мерапрыемстваў было шмат! Гэта і віртуальны круіз «Казкі водзяць карагод», квэст-гульня «Елка, пад якой саграваюцца сэрцы», віктарына «Па сцяжынкам малой радзімы». Рабяты прымалі актыўны ўдзел у гульнях, конкурсах.  Весела і цікава была арганізавана спартыўная гадзіна. Гульні праводзіліся як у спартыўнай зале, так і на свежым паветры. Медыцынскі работнік кожны дзень аглядала выхавальнікаў і праводзіла інфармацыйныя хвілінкі па правілах тэхнікі бяспекі. За перыяд работы лагера давялося пабываць на экскурсіі ў Белавежскай пушчы, у гасцях у Дзеда Мароза,а таксама паўдзельнічаць у навагоднім квэсце «Ключы бабулі Зімы» у аг. Вензавец. Кожны дзень з выхаванцамі праводзіліся рэфлексіі: «Мае ўражанні», «Дрэва настроя», «Чамадан эмоцый».

Зімовы лагер дзённага прыбывання – выдатная магчымасць для вучняў адпачыць, набрацца сіл і праявіць сябе. Бачыць задаволеныя твары рабят – лепшая ўзнагарода для педагога.

Святлана Вацлаваўна ДЗЕМІДЗЕНКАВА,

старшы выхавальнік аздараўленчага лагера «Здаравячок»,

Дзятлаўскі раён, Козлоўшчынская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *