Для навучэнцаў 1–11-х класаў Хвінявіцкай школы прайшоў Адзіны ўрок «Ала – сястра Хатыні».
Вучні пазнаёміліся з трагічнай гісторыяй вёскі Ала, а 14 студзеня 2024 года споўнілася 80 гадоў з дня страшнай трагедыі. Падчас правядзення ўрокаў навучэнцы ўспомнілі аб маштабах знішчэння населеных пунктаў разам з жыхарамі на нашай Дзятлаўскай зямлі.
Аплакваючы ахвяр гэтых жудасных падзей, аплакваем кожнага трэцяга жыхара Беларусі, які загінуў падчас вайны. Гэты боль назаўжды застанецца ў нашых сэрцах як памяць аб жорсткіх злачынствах супраць чалавечнасці.
Таццяна Сяргееўна САНЦЕВІЧ,
намеснік дырэктары па выхаваўчай рабоце,
Хвінявіцкая школа.