Стары Новы год у бібліятэках

Из нашей почты Новости

Весела і цікава сустракалі Стары Новы год бібліятэкі Астравеччыны. Героямі свята сталі чытачы, якія ўжо не першы год годна нясуць высокае званне лепшых сяброў бібліятэкі.

Ва ўтульнай, па-хатняму цёплай атмасферы, чытачы з задавальненнем весяліліся, прымалі актыўны ўдзел у розных конкурсах і віктарынах.

Конкурсна-забаўляльная праграма «У Новы год з добрым настроем» прайшла у філіяле «Дзіцячая бібліятэка». Дзеці успомнілі гісторыю святкавання Новага і старога года, навагоднія традыцыі розных краін свету. Выканалі некалькі заданняў: прайшлі віктарыну па зімовых творах школьнай праграмы, адгадалі зімовыя загадкі аб прыродзе, пагулялі ў гульню «Навагоднія цуды». Зрабілі выснову, што нават у старэйшым узросце трэба верыць у цуд.

Святочныя навагоднія праграмы таксама прайшлі ў аб’яднанні «Актыўнае даўгалецце», што ў раённай бібліятэцы.

Вольга Мечыславаўна Заянчкоўская,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *