Захапленне ад гульні

Из нашей почты Новости

У конкурсе на лепшую падзелку «Сімвал Новага года сваімі рукамі» прымалі ўдзел і дзеці, і настаўнікі, і бацькі школы № 3 г. Навагрудка. Матуля вучня Наталья Уладзіміраўна Ціхановіч заняла I месца. Яе лялька, пеўнік, была такая прыгожая, што ні ў кога не заставалася ніякіх сумненняў, што гэта сапраўдны пераможца конкурса.

Гэтая лялька і стала адпраўной кропкай. Вучням захацелася пагуляць з такімі прыгожымі цацкамі, таму вырашылі зрабіць пастаноўку лялечнага спектакля і закіпела работа: Наталья Уладзіміраўна згадзілася пашыць нам лялькі, Ірына Мікалаеўна Сазановіч, настаўніца выяўленчага мастацтва, ўзялася за афармленне сцэны, Сяргей Мікалаевіч Тарас, настаўнік працоўнага навучання, абяцаў зрабіць нам прыгожую шырму. Вучні пачалі выбіраць казку для пастаноўкі на беларускай мове. Так і нарадзіўся наш творчы калектыў «Забава» аж у 2015 годзе!

Першай спробай быў спектакль па змесце беларускай народнай казкі «Каза-манюка». На прэм’еру запрасілі ўсіх жадаючых. Радасці маленькіх артыстаў не было канца! Ім так спадабалася, што вырашылі ўзяцца за пастаноўку новага спектакля.

Кожны год стараемся гледачам прадставіць па 2–3 казкі. У нашым рэпертуары ёсць такія работы: «Каток з Пеўнікам ды Ліска», «Пасха – светлый праздник!», «Тры парасяці», «Дзед Хвядос і яго дачка Настачка», «Цуды пад Новы год», «Однажды, в студёную зимнюю пору…». Састаў калектыва зменны. Кожны вучань можа паспрабаваць сябе ў ролі мядзведзя ці зайчыка, бабулі ці ліскі, лешага ці Дзядулі Мароза.

Заняткі ў лялечным тэатры трэніруюць памяць, садзейнічаюць пашыраюць кругагляду, вучаць выражаць пачуцці праз слова, рух, міміку, інтанацыю. Дзеці вучацца узаемазвязаным дзеянням, дапамозе адзін аднаму, уменню падпарадкоўваць свае жаданні калектыўнай карысці. Такая работа вельмі захапляе і прыносіць радасць і задавальненне не толькі дзецям, але і бацькам, і настаўнікам.

Жанна Яўгенаўна БЯЛЬЧЫЦКАЯ,

класны кіраўнік 4-га класа «А»,

г. Навагрудак, школа № 3 імя В. Г. Гаховіч.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *