У філіял «Дзіцячая бібліятэка» на відэаэкскурсію «Край чароўны, сэрцу дарагі» завіталі вучні 5-га класа «В» школы № 3 г. Астраўца.
Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна адказвалі на пытанні відэавіктарыны «Мая Беларусь», адгадвалі загадкі, рашалі рэбусы і крыжаванкі. З дапамогай прэзентацыі школьнікі падарожжнічалі па сваёй краіне, паказалі выдатная веды аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, знакамітых людзях і жывёлах Беларусі.
Аляксандр Аляксеевіч ДЗЕНІСЕНКА,
класны кіраўнік 5-га класа «В»,
г. Астравец, школа № 3.