Забыць немагчыма

Беларусь помнит Из нашей почты Новости

Ваеннаслужачыя пагранічнай заставы «Сямёнаўка» і старшакласнікі Малабераставіцкай школы напярэдадні трагічнай даты былі запрошаны ў сельскую інтэграваную бібліятэку на ўрок памяці, прысвечаны Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту. У гэты дзень быў вызвалены нацысцкі канцэнтрацыйны лагер «Асвенцім» савецкімі войскамі.

Старшакласнікі добра ведаюць, што Халакост – гэта знішчэнне яўрэеў на тэрыторыі Беларусі ў перыяд нямецкай акупацыі з 22 чэрвеня 1944 года па 28 ліпеня 1944 года, частка агульнай палітыкі нацыстаў і іх саюзнікаў па знішчэнні яўрэеў.

Слухаючы кожнае слова вядучых, не магла не задумацца, які жах перажылі людзі ў той злачасны час, колькі нявінных ахвяр фашысцкіх злачынстваў, колькі лёсаў было паламана, колькі бяды, гора прынесла на нашу зямлю вайна. Мы павінны ўшаноўваць памяць загінуўшых. Такая трагедыя не павінна больш паўтарыцца ніколі.

Напрыканцы мерапрыемства і пагранічнікі, і вучні чыталі творы, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Вельмі кранулі словы Уладзіміра Караткевіча: «Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае – асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў».

Мы маем мірнае неба над галавой, і светлая памяць аб усіх ахвярах вайны павінна натхняць нас на слаўныя справы ў імя развіцця нашай цудоўнай краіны.

Валерыя ІГНАЦЕНКА,

вучаніца 11-га класа,

Бераставіцкі раён, Малабераставіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *