Крокамі вызвалення

Беларусь помнит Из нашей почты Новости

Памяць – гэта тое, што злучае нас з нашымі продкамі, іх гераічным подзвігам. На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагалася безліч беларусаў. Многія з іх прыйшлі з вайны скалечанымі і знявечанымі, а многія ўвогуле не вярнуліся. Дзякуючы подзвігу нашых продкаў мы жывем у міры.

У гэтым годзе мы святкуем асаблівую дату – 80 год з Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З гэтай нагоды бібліятэкар філіяла «Альхоўская сельская бібліятэка» правяла для вучняў малодшых класаў Альхоўскай школы ўрок-гутарку «Крокамі вызвалення».

Дзеці даведаліся аб жахах таго часу, аб актыўным супраціўленні нашых воінаў, якія не жадалі аддаць ні пядзі роднай зямлі. Пазнаёміліся з кнігай «Юныя героі», якая распавядае пра хлопчыкаў і дзяўчынак, што змагаліся на адным узроўні з дарослымі, здзяйснялі сапраўдныя подзвігі. Звярнуліся і да тэмы генацыду. Праз паказ карнай палітыкі бібліятэкар Юлія Аляксандраўна Заруба імкнулася паказаць, што наш народ гераічны і мужны. Важна захоўваць патрыятызм і мужнасць зараз, аддаючы пашану подзвігу нашых продкаў. Мерапрыемства ўзрушыла ўдзельнікаў, прымусіла задумацца над важнымі адвечнымі пытаннямі.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *