У памяць аб гераічнай бітве

Из нашей почты Новости

У свой час Сталінградская бітва стала вызначальнай падзеяй Вялікай Айчыннай вайны. З гэтай нагоды ў філіяле «Палушская сельская бібліятэка-клуб» адбылася квэст-гульня «У памяць аб Сталінградскай бітве» для выхаванцаў дзіцячага сада.

Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю слухалі інфармацыю аб падзеях ваеннага часу, колькі доўжылася бітва, прасуровыя гады ваеннага ліхалецця, у якія разам з дарослымі змагаліся на франтах і ў тыле ворага дзеці, яны былі відавочцамі і ўдзельнікамі вялікіх падзей, маленькімі салдатамі вялікай бітвы.

Выхаванцы дзіцячага сада ўдзельнічалі ў конкурсах «Пераправа», «Выдатны стралок», «Дапамажы параненаму», «Міннае поле», «Ваенная тэхніка». Напрыканцы бібліятэкар звярнула ўвагу і на тэматычную літаратуру, якая дапамагла знайсці адказы на пытанні віктарыны «Ні кроку назад!», прысвечанай гэтай гераічнай старонцы Вялікай Айчыннай вайны.

Умовай мерапрыемства было пастарацца як мага больш зрабіць для таго, каб падрастаючае пакаленне не пераставала цікавіцца тэмай Вялікай Айчыннай вайны, больш даведвалася пра подзвіг сваіх продкаў і выхоўвалася на іх прыкладзе.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *