Тыдзень прафарыентацыі прайшоў ў Сінькоўскай школе

Из нашей почты Новости

Традыцыйна ў канцы студзеня–пачатку лютага ў Сінькоўскай школе праходзіць тыдзень прафарыентацыі. Не стаў выключэннем і гэты навучальны год.

На працягу тыдня змест вучэбных і факультатыўных заняткаў, выхаваўчых мерапрыемстваў быў прысвечаны фарміраванню прафесійнай накіраванасці асобы вучняў.

Для выхаванцаў дашкольнай рознаўзроставай групы праведзены тэматычны тыдзень «Прафесіі дарослых». Школьнікі сталі ўдзельнікамі квэст-віктарыны «У свеце прафесій»!, міні-даследавання «Я ў прафесіі, прафесія ва мне», дыялога «Прафесіі майго пакалення», круглага стала «Мая будучыня ў маіх руках», інтэрактыўнай гульні «Лабірынт прафесій», шчырай размовы «Кім быць? Якім быць?».

Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем адлюстравалі ў малюнках прафесіі сваіх бацькоў, сваю будучую прафесію.

Перад малодшымі вучнямі выступілі ўдзельнікі школьнай каманды «Гаспадары Зямлі», якая стала пераможцам раённага кірмашу праектаў «Рабочыя прафесіі – асэнсаваны выбар».

Завяршыўся тыдзень вечарам сустрэчы з выпускнікамі, якія расказалі, як склаўся іх далейшы лёс, якую прафесію яны выбралі, што ім спатрэбілася для дасягнення сваёй мэты.

«У кожнага чалавека свае жыццёвыя сцяжынкі, сцежкі, дарогі… Выбірай сам, якою ісці. Ад таго, якую выбераш, будзе многае залежаць потым ў жыцці», – гэта радкі з кантрольнага дыктанта «Дарога ў жыццё», які пісалі адзінаццацікласнікі на ўроку беларускай мовы. Пажадаем усім вучням правільнага прафесійнага выбару!

Галіна Казіміраўна ЖАЛЕВІЧ,

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце,

Смаргонскі раён. Сінькоўская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *