Юнацкі аддзел абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна наведалі навучэнцы 7-га класа «Б» гімназія № 3 г. Магілёва і прынялі ўдзел у пазнавальнай гадзіне «Малюнкі лёсу: арнамент у жыцці беларусаў».
Бібліятэкар пазнаёміла гімназістаў пра вышываныя пасланні нашых продкаў з матываў, якія прысутнічаюць у беларускім арнаменце, і з колера, які лічыцца традыцыйным пры вышыўцы.
Вучні дазналіся, што ў старажытныя часы людзі лічылі арнамент абярэгам, які ахоўвае ад ліха. Таксама арнамент з’яўляўся зваротам да багоў, якія спрыялі ў жыцці нашых продкаў. Зацікавіла школьнікаў тое, што арнамент распавядаў аб традыцыях і жыхарах, якія жывуць у той ці іншай мясцовасці. Вельмі папулярнымі былі сімвалы маці, кахання, зямлі, сонца.
Напрыканцы пагутарылі пра арнамент на беларускім сцягу. Удзельнікаў мерапрыемства здзівіў той факт, што арнамент на ім у 1917 годзе вышыла сялянка з вёскі Касцелішча Сененскага раёна Віцебскай вобласці Матрона Маркевіч, і ён мае назву «Узыходзячае сонца». У вёсцы Сена ёй устаноўлены помнік. Узор лічыцца абярэгам і нясе пажаданне дабрабыту і росквіту.
Беларусь – першая ў міры краіна, якая выкарыстала нацыянальны арнамент у якасці элемента дзяржаўнага сцяга. Арнамент беларускага сцяга абазначае народнае адзінства, культуру і духоўнае багацце. Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага гімна, Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь святкуецца ў другі тыдзень мая.
У канцы сустрэчы прайшлі гульні «Ведай» і «Арнамент на тканіне», дзеці пазнаёміліся з выставай кніг па тэме мерапрыемства.
Помніце пра свае карані, бо арнамент – гэта малюнкі лёсу жыцця беларусаў, гэта сувязь з продкамі і дань традыцыям.
Святлана Вячаславаўна ЦЫХОЎСКАЯ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
г. Магілёў, гімназія № 3.
Фота Уладзіслава СЕКУШЭНКА.