Наша мова – наш гонар!

Из нашей почты Новости

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята было абвешчана на 30-й Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года.

У нашай краіне ёсць дзве дзяржаўныя мовы. На кожнай з іх мы добра размаўляем. Але менавіта ў гэты дзень мы з любоўю і гонарам размаўляем на самай дарагой сэрцу мове. Менавіта ў гэты дзень усе песні і вершы гучаць на роднай беларускай мове. Па ўсёй краіне праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя нашай роднай мове. У бібліятэках праходзяць выставы і сустрэчы беларускіх дзеячаў культуры.

Традыцыйна 21 лютага вучні  Падсвільскай школы пішуць дыктоўкі на беларускай мове. Настаўнікі нашай школы з асаблівым трапятаннем падыходзяць да правядзення ўрокаў беларускай мовы і літаратуры. У школьным музеі створана экспазіцыя, прысвечаная нашай роднай мове. Школа ўпрыгожана стэндамі, дзе можна пазнаёміцца з вершамі беларускіх паэтаў. Для вучняў і настаўнікаў праходзіць канцэрт, на якім мы ўсе разам прызнаемся ў каханні да роднай мовы. У гэты дзень усе словы, вершы і песні гучаць асабліва цёпла!

Размаўляйце на роднай мове, шануйце і паважайце яе. Наша мова актуальная, патрэбная, прыгожая і меладычная. Кожны з беларусаў павінен несці беларускую мову ў сваім сэрцы, знаходзячыся нават на вялікай адлегласці ад роднай зямлі. Наша мова- гэта мы!

Аляксандра НАВІЦКАЯ,

вучаніца 11-га класа,

Глубокскі раён,

Падсвільская школа імя Героя Савецкага Саюза П. М. Казлова



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *