У рамках месячніка адукацыйнага турызму навучэнцы пачатковых класаў Круцілавіцкай школы наведалі музей «Памяць» на базе Дварэцкай школы.
Кіраўнік музея Сяргей Віктаравіч Каско правёў экскурсію па экспазіцыях школьнага музея. Рабяты даведаліся аб жыцці і змаглі пабачыць прадметы побыту беларусаў перыяду ХХ–ХХІ стагоддзяў, пазнаёміліся з ільняной вытворчасцю, працэсам ткацтва на кроснах, з гісторыяй школы з моманту яе будаўніцтва, з славутымі людзьмі мікрараёна ўстановы. Удзельнікі экскурсіі змаглі паглыбіць веды аб жудасных падзеях Вялікай Айчыннай вайны, а таксама пазнаёміліся з выставай, арганізаванай з нагоды 35-й гадавіны вываду войск з Афганістану і даведаліся аб воінах-інтэрнацыяналістах Дзятлаўскага раёна.
Навучэнцы зацікаўлена слухалі аповед кіраўніка музея і з цікавасцю разглядалі музейныя экспанаты. Уражаныя і з набытымі новымі ведамі рабяты вярнуліся ў сваю школу.
Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,
Святлана Аляксееўна ЧАЙКА,
настаўнікі пачатковых класаў,
Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.