Навучэнцы 2-га класа «В» Вялікабераставіцкай школы наведалі Музей Вавёркі.
Школьнькі сталі ўдзельнікамі музейнага занятку-гульні «З любоўю да роднай мовы», у ходзе якога спаборнічалі за званне лепшага знаўца беларускай мовы і літаратуры.
Стаць лепшым дапамагло глыбокое веданне твораў беларускай літаратуры, вялікі запас беларускамоўных слоў. Асаблівае ўражанне выклікаў прагляд казкі “Піліпка-сынок”. Дзеці атрымалі вялікае задавальненне ад наведвання музея.
Ала Мікалаеўна ПАРМАНЧУК,
настаўніца пачатковых класаў.
Бераставіцкі раён, Вялікабераставіцкая школа.