«Які гэта цуд – мова родная мая»

Из нашей почты Новости

Пад такой назвай у 5-м і 8-м класе Сінькоўскай школы прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй святкавання дня, успомнілі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, іх вызказванні пра мову.

Вялікую цікавасць і эмацыянальнае задавальненне выклікала ў навучэнцаў гульня «Гасцінная Беларусь», якая ўключала чатыры этапы: таямніцы беларускай кухні, смачна есці, традыцыйныя стравы краін-суседзяў і беларускія традыцыйныя стравы. У час гульні вучні змаглі паказаць сваю кемлівасць і эрудыцыю. Цяпер можна з упэўненасцю сказаць, што кожны ўдзельнік – сапраўдны знаўца беларускай кухні.

Вынікам мерапрыемства сталі шчырыя выказванні вучняў пра іх адносіны да роднай мовы, а памятны сувенір-магніт са словамі «Беларуская мова – мова модная», які яны атрымалі, будзе служыць стымулам да больш шырокага ўжывання роднай мовы ў жыцці.

Балунда Алена Аляксандраўна БАЛУНДА,

класны кіраўнік 8-га класа,

Смаргонскі раён, Сінькоўская  школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *