З мэтай прыцягнення ўвагі вучняў, педагогаў да захавання і развіцця родный мовы, нацыянальнай культуры ў Казлоўшчынскай школе прайшоў Дзень роднай мовы.
Пад гукі народных песень з самай раніцы настаўнікі, апранутыя ў беларускія нацыянальныя касцюмы, сустракалі вучняў і педагогаў, віншавалі ўсіх са святам: навучэнцам загадвалі загадкі, настаўнікам прапаноўвалі «Куфэрак з пажаданнямі». Кожнага чакалі прыемныя сюпрызы.
Затым вучні разам з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры запрасілі ўсіх на ўрачыстую лінейку, дзе гучалі такія родныя нашаму сэрцу, знаёмыя ад калыскі беларускія словы.
Навучэнцы і настаўнікі школы прынялі ўдзел у абласной дыктоўцы, праверылі узровень сваёй пісьменнасці і прадэманстравалі любоў і павагу да беларускай мовы.
Правядзенне свята дазволіла абудзіць любоў да роднага слова, звярнуць увагу на яго прыгажосць, мілагучнасць, адчуць яго смак і энергію, захаваць традыцыі свайго народа.
Валерыя ЦІМАФЕЙЧЫК,
вучаніца 6-га класа «Б»,
Дзятлаўскі раён, Козлоўшчынская школа.