Ад інтэрнэта да музея

Из нашей почты Новости

У Жукоўшчынскай базавай школе ў рамках раённага праекта адкрытых субот сустрэліся тры каманды з ліку педагогаў-арганізатараў раёна, членаў ГА «БРПА» Раклевіцкай і Жукоўшчынскай базавых школ.

Педагогі абмеркавалі, як разнастаіць адукатыўны і выхаваўчы працэс з дапамогай інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, зрабіць яго больш цікавым, даступным, зразумелым і наглядным для навучэнцаў, абмеркавалі на сустрэчы педагогі. Загадчыца аддзялення дадатковай адукацыі цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, старшыня раённай піянерскай арганізацыі Ірына Анатольеўна Мішчанка паразважала аб тым, што ІКТ-кампетэнтнасць у наш час, згодна з прафесійным стандартам, з’яўляецца актуальным патрабаваннем да педагога.

Другая частка сустрэчы праходзіла ў цесным узаемадзеянні з навучэнцамі. Спачатку актывісты піянерскай дружыны Жукоўшчынскай базавай школы прадставілі творчую справаздачу аб тым, як яны змагаюцца за прысваенне дружыне імя славутага земляка Ігната Дварчаніна. Затым усе ўключыліся ў інтэлектуальна-забаўляльную гульню «Піянера-важацкі КВІЗ». Бясспрэчным лідарам стала «Каманда», на другім месцы аказаліся «Зорачкі», трэцяе занялі «Мандарыны».

Усе каманды адзначаны адпаведнымі дыпломамі ад раённай арганізацыі ГА «БРПА». Потым вучні і педагогі наведалі музей Жукоўшчынскай базавай школы «Літаратурная Дзятлаўшчына» і пазнаёміліся з творчасцю землякоў.

Ірына Леанідаўна СТЫРНІК

г. Дзятлава, РЦДАДіМ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *