У музеі Ваўкавыска

Из нашей почты

Навучэнцы 1–4-х класаў ДУА «Міжэрыцкая базавая школа імя У. Ляха» здзейснілі экскурсію ва ўстанову культуры «Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей імя П. І. Баграціёна». Пазнаёміліся з экспазіцыямі «Старажытны Ваўкавыск», «Вайна 1812 года», «Ваўкавыск у ХХ стагоддзі». Вельмі ўразілі хлопчыкаў і дзяўчынак прадметы, якія знайшлі археолагі падчас раскопак старажытнага Ваўкавыскага гарадзішча, прылады працы, зброя, адзенне і ўпрыгожванні людзей таго часу. Увагу прыцягнула экспазіцыя, якая адлюстроўвала перыяд гісторыі Еўропы з канца XVIII ст. да 1812 года. У ёй прадстаўлены розныя віды зброі, сюжэты карцін.

Экспазіцыя «Ваўкавыск у ХХ стагоддзі» пазнаёміла навучэнцаў з гісторыяй горада і беларускага народа ў ХХ стагоддзі. З заміраннем сэрца дзеці слухалі аповед экскурсавода пра падзеі Першай сусветнай вайны 1914–1918 гг., пра перыяд акупацыі Ваўкавыска фашыстамі, пра смеласць і гераізм мужных салдат у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Экскурсія была вельмі карыснай, прынесла навучэнцам шмат цікавай інфармацыі, яны даведаліся пра гістарычнае мінулае сваіх продкаў.

Ірына Браніславаўна КРЭЧКА,

настаўнік пачатковых класаў,

Зэльвенскі раён, Міжэрыцкая базавая школа імя У. Ляха.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *