Зіму праводзілі – вясну сустракалі

Из нашей почты Новости

У Мазырскім дзіцячым доме да свята Масленіцы гатаваліся ўвесь тыдзень.

Музычная зала прыкрашана ў беларускім стыле, гучаць вясёлыя песні пра масленіцу, стаіць стол з вышытым абрусам ды з гліняным посудам, дзяўчынкі ды хлопчыкі ў беларускіх касцюмах чакаюць гасцей. Вось ужо маленькія гаспадынькі стол накрываюць, бліны з медзікам ды варэнем нясуць, гарбату разліваюць гасцей частуюць, ды самі смакуюць.

У нашым цудоўным свяце былі задзейнічаны ўсе дзеці. Хто частушачкі спяваў, а хто танцаваў, вершаваныя творы чыталі, загадвалі скамарохі загадкі, гаспадынька з бліном танцавала – усіх са святам віншавала. Прыгажуння вясна павяла карагод з тацамі, гульнямі ды забавамі. Дзіцячы гул, смех напоўніў залу – быццам бы ўсе апынуліся на кірмашы. Весялосці хапіла і дзецям і дарослым.

На мерапрыемстве прысутнічалі паважаныя госці з Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мазырскага раёна, людзі залатога узросту – ансамбль «Вяртушачка». Яны паказалі пастаноўку «Масляніца пагарэла», выканалі некалькі музычных нумароў, павіншавалі ўсіх са святам, а дзецям раздалі духмяныя бліны.

Алена Станіславаўна КАСЦЯНКА,

бібліятэкар.

г. Мазыр, дзіцячы дом.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *