Мой першы галоўны дакумент

Из нашей почты Новости

Урачыстасць у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, падчас якой актывістам раёна былі ўручаны самыя важныя дакументы, выклікала ў мяне не толькі пачуццё хвалявання, але і гонару.

Я трымаю ў руках свой першы галоўны дакумент – пашпарт. З гэтага дня я – паўнапраўны грамадзянін сваёй краіны. Глыбока пераканана, што пашпарт у першую чаргу надзяляе нас адказнасцю за свае паводзіны, за адносіны да грамадства. Грамадзянскасць – гэта знітаванасць з дзяржавай, з народам.

Люблю сваю Беларусь, свой родны куток. Буду рабіць усё, што ад мяне залежыць, на карысць маёй Радзімы.

Ганна КАНАНОВІЧ,

піянер-лідар піянерскай дружыны «Зорная»

Ганцавіцкі раён, Хатыніцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *