У школе № 45 г. Магілёва наладжана вывучэнне кітайскай мовы на факультатыўных і гурткавых занятках. Вучні 1–4-х і 6–7-х классаў, знаёмяцца з кітайскай культурай і літаратурай, наведваюць цэнтры кітайскай мовы у Магілёве і Мінску.
З выкладчыкам кітайскай мовы вучні наведалі Магілёўскую абласную бібліятэку ім. У. І. Леніна. Загадчык чытальнай залы бібліятэкі Вольга Анатальеўна Коўтун правяла інтэрактыўную камандную гульню «Кітай і Беларусь у пытаннях і адказах». Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем адказвалі на пытанні гульні, пашыралі свой кругагляд. Пераможцам стаў вучань 7-га класса «В» Антон Бандарэнка.
Юлія Аляксандраўна МАСЛЯНКОВА,
выкладчык кітайскай мовы,
г. Магілёў, школа № 45.