У рамках завяршэння Тыдня беларускай мовы і літаратуры «Я нарадзіўся ў Беларусі і так, як маці, гавару» ў Казлоўшчынскай школе прайшло шырокамаштабнае традыцыйнае школьнае свята «Запрашаем на кірмаш».
Дзед і Баба сустрэлі гасцей і разам з імі адправіліся на свята, дзе ўжо стаялі гандлёвыя рады. Гандаляры-вучні рэкламавалі свой тавар і зазывалі пакаштаваць бліноў, дранікаў, рагалікаў, салодкіх пеўнікаў, абаранкаў, арэшкаў.
Акрамя прысмакаў Міколу і Даміцэлі на гандлёвых радах былі прапанаваны кажушок з труса, скураныя лодачкі, лячэбныя зёлкі.
На працягу ўсяго свята дзеці і госці весяліліся і жартавалі, вадзілі карагоды пад беларускія народныя песні ў выкананні народнага ансамбля «Зараначка» мясцовага Дома культуры.
Валерыя ЦІМАФЕЙЧЫК,
вучаніца 6-га класа «Б”,
Дзятлаўскі раён, Казлоўшчынская школа.