Трагічнаатая дата

Беларусь помнит Из нашей почты Новости

22 сакавіка 1943 года… Трагічная дата ў гісторыі Беларусі, трагічная дата ў гісторыі вёскі Хатыні, спаленай фашыстамі разам з жыхарамі.

Раённая патрыятычная акцыя «Нельга зразумець. Нельга дараваць. Нельга апраўдаць» прымеркавана Хатынскай трагедыі і тысячам беларускіх вёсак, знішчаных у гады вайны. Самае страшнае, што гэтыя трагедыі – абарваныя людскія лёсы і жыцці.

На Ганцавіччыне, на жаль, нямала месцаў, якія сёння з’яўляюцца маўклівымі сведкамі зверстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Помнік на месцы знішчэння яўрэяў на сёмым кіламетры аўтадарогі Ганцавічы – Хатынічы, брацкая магіла ў горадзе Ганцавічы, урочышча Града ў Люсіне, дзе расстралялі цэлую сям’ю, вёска Задуб’е, якая раздзяліла лёс Хатыні… Менавіта такім быў маршрут удзельнікаў акцыі. Актыў маладзёжных аб’яднанняў аддаў даніну памяці бязвінна загінуўшым жыхарам раёна.

Юлія Анатольеўна ВАЎЧОК,

педагог-арганізатар,

Ганцавіцкі раён, Хатыніцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *