Чарговая экскурсія ў Мінск

Из нашей почты Новости

На вясенніх канікулах вучні Сыраваткінскай базавай школы адправіліся на чарговую экскурсію ў Мінск.

У сталіцы хлопчкі і дзяўчынкі ўжо не першы раз: былі і ў музеі Вялікай Айчыннай вайны, і ў цырку, і ў музеі Я.Коласа, і на востраве Слёз, і ў дэльфінарыі. На гэты раз вырашылі наведацца ў Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. І хаця не ўбачылі тых прыгожых кветак, якія яшчэ не зацвілі, але, прайшоўшы па алеях, атрымалі задавальненне ад высокіх прыгожых елак  велічнай экспазіцыі ў алеі ліхтароў «МАКРА МІКРА СВЕТ». Змаглі наведаць цікавыя вугалкі саду і нават сфатаграфавацца з шустрай вавёркай.

Пасля наведвання аранжарэі доўга не пакідала пачуцце таго, што пабывалі ў тропіках. Здзівілі сваей веліччу і незвычайнай прыгажосцю пальмы, квітнеючыя ліяны і цытрусавыя расліны. З вялікай цікавасцю вучні разглядвалі прыгожых папугаеў і павольных чарапах, любаваліся калекцыяй архідэй з рознакаляровымі кветкамі. Завіталі таксама і ў дэндрарый, дзе на фоне вечна зяленых хвойных дрэў і кустарнікаў Далекага Усходу, Паўночнай Амерыкі, Сібіры выдзяляліся нашы беластволыя прыгажуні-бярозкі.

Атрымаўшы масу пазітыўных эмоцый і папоўніўшы свой багаж новымі ведамі, з добрым настроем вярталіся дамоў.

Людміла Лявонаўна РАМАНОЎСКАЯ,

настаўнік рускай мовы і літаратуры,

Смаргонскі раён, Сыраваткінская базавая школф.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *