Імгненні жыцця Льва Дабжынскага

Из нашей почты Новости

Астравецкая зямля ўзгадавала не адно пакаленне творчых, апантаных і неабыякавых людзей. Дзякуючы іх творчаму запалу створаны меладычныя песні і шчымлівыя вершы, напісаны адмысловыя карціны.

Жыхары Астраўца і наваколля добра знаёмы з імем Льва Дабжынскага – мастака, графіка і жывапісца. Яго жыццёвы і творчы шлях непарыўна быў звязаны з Астравеччынай. Бяскрайнія палі і лугі натхнялі творцу, давалі запал энергіі. Доўгі час сям’я мастака жыла ў Лошы. 

У філіяле «Гудагайская сельская бібліятэка» працуе галерэя карцін «Імгненні жыцця Льва Дабжынскага». Жадаючыя маюць унікальную магчымасць пазнаёміцца з яго творчай спадчынай, паслухаць пра жыццёвы шлях, непасрэдна звярнуўшыся ў бібліятэку.

Вобразы роднай Лошы паўстаюць на палотнах, вабячы наведвальнікаў заглыбіцца ў свет мастацтва. Крывыя вулачкі, вясковыя хаціны і іраністычныя матывы – усё гэта гарманічна спалучаецца ў творчасці мастака і заклікае да рэфлексіі.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *