Канікулы – час экскурсій!

Из нашей почты Новости

Выхаванцы аздараўленчага лагера «Вясёлая планета» Дварэцкай школы наведалі школьны гістарычна-краязнаўчы музей «Спадчына» (экспазіцыя «Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына») Круцілавіцкай школы Дзятлаўскага раёна.

Экспазіцыя адлюстроўвае асаблівасці жыцця і побыту жыхароў вёскі ў канцы XIX–пачатку XX стагоддзя. Уключае ў сябе, як начынне вясковага дома з элементамі побыту, так і дзейнасць рамеснікаў таго часу: кавалёў, ганчароў, бондараў і г.д. Наведвальнікам прадастаўляецца магчымасць далучыцца да побыту вясковага дома.

Таксама выхаванцы наведалі музейны пакой «Жыццёвы і творчы шлях Вячаслава Адамчыка», наведалі месца, дзе ён нарадзіўся (мемарыяльная дошка ля роднай хаты – в. Варакомшчына), а таксама прасторава-дэкаратыўную кампазіцыю ў складзе макета-паравоза, інфармацыйнага шчыта і алеі чыгуначнікаў з памятным знакам, які змяшчае яе назву і накірункі руху вузкакалейкі «Наваельня – Навагрудак – Любча».

Віталій Анатольевіч ІВАНАШКА,

дырэктар аздараўленчага лагера «Вясёлая планета»,

Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *