Распачаў сваю дзейнасць новы праект «Права для ўсіх»

Из нашей почты Новости

Ведаць свае правы павінен кожны грамадзянін. Зусім нядаўна распачаў сваю дзейнасць новы сумесны праект «Права для ўсіх» філіяла «Міхалішкаўская сельская бібліятэка» Астравецкага раёна з аддзелам аховы правапарадку і прафілактыкі Астравецкага раённага аддзела ўнутраных спраў і аддзелам адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта, накіраваны на тлумачэнне заканадаўства.

Прававы праект уяўляе сабой пляцоўку для зносін, абмену вопытам і меркаваннямі па пытаннях, звязаных з правам, правапрымяняльнай практыкай. Праграма праекта ахоплівае розныя катэгорыі грамадзян: школьнікаў, працоўных людзей і асобаў пенсійнага ўзросту. У простай і даходлівай форме сфармуляваны асноўныя нормы заканадаўства. Карысным стаў праект для непаўналетніх, якія знаёмяцца з паняццем адміністрацыйнай адказнасці, пытаннямі палавой недатыкальнасці, злачынствы супраць камп’ютарнай бяспекі і іншых актуальных пытаннях. Важнай з’яўляецца  і тая акалічнасць, што жадаючыя маюць магчымасць пагутарыць з супрацоўнікамі праваахоўных органаў па любой галіне права, задаць хвалюючае пытанне і атрымаць на яго кампетэнтны і разгорнуты адказ.

Па словах старэйшага ўчастковага інспектара міліцыі аддзела аховы правапарадку Астравецкага РАУС, маёра міліцыі Яўгена Арлоўскага: «Мы плануем у рамках прававога праекта шмат сумесных наведванняў і выязных пасяджэнняў не толькі ў філіялах «Міхалішкаўская сельская бібліятэка і клуб», але і на базе Міхалішкаўская сярэдняя школа, мясцовы сельскі Савет, КСУП «Міхалішкі», Міхалішкаўскае лясніцтва, Міхалішкаўская ўчастковая бальніца, кардонная фабрыка «Альхоўка», дзе будзем разглядаць адміністрацыйныя і крымінальныя правапарушэнні. Ужо прайшло 5 такіх пасяджэнняў у рамках праекта. Начальнік ІСН МГБ Астравецкага РАУС Артур Буцько і ўчастковы інспектар па справах непаўналетніх Астравецкага РАУС Андрэй Клютчэня дапамагалі школьнікам разабрацца ў тонкасцях заканадаўства. Наперадзе – яшчэ шэраг сустрэч, якія адбываюцца кожную другую і чацвёртую сераду месяца. Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да мерапрыемстваў».

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *