Дарогамі памяці

Беларусь помнит Из нашей почты Новости

Вялікая Айчынная вайна адзываецца і сёння рэхам у сэрцы беларусаў. Яна закранула кожную сям’ю, змяніла размераны быт, зруінавала планы і светлыя мары. Кожны, хто ўдзельнічаў у баявых дзеяннях, марыў прынесці мір на сваю зямлю, вызваліць яе ад фашысцкіх захопнікаў. У гэтым годзе наша краіна адзначыць 80-ую гадавіну вызваленння ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

З гэтай нагоды Астравецкая раённая бібліятэка падрыхтавала шмат цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў. 9 красавіка стартаваў бібліякараван “Партызанская паляна”. Бібліятэкары ў межах акцыі наведваюць аддаленыя неселеныя пункты, каб нагадаць жыхарам вёсак аб падзеях, якія мелі месца на тэрыторыі нашай краіны шмат дзесяцігоддзяў таму. Першым маршрутам бібліёбуса сталі вёскі Чэхі – Вашкуны – Бабраўнікі. Супрацоўнікі бібліятэкі, пераапранутыя ў ваенную і медыцынскую форму, падрыхтавалі для слухачоў шчымлівыя вершы і песні аб вайне. Усе жадаючыя змаглі паўдзельнічаць у віктарыне “Па старонках гісторыі”, якая нагадала аб важных падзеях і значных фактах ваеннага часу. За кожны правільны адказ удзельнікі віктарыны атрымлівалі адмысловыя паштоўкі. Акрамя таго, падрыхтавалі тэматычную кніжную выставу “Чытаем кнігі аб вайне”. Асаблівая ўвага была ўдзелена выданням, якія апавядаюць пра подзвігі землякоў, што прайшлі дарогамі вайны. Не абышлося і без успамінаў. Вяскоўцы прыгадалі аповеды старажылаў пра вайну, дзяліліся  ўспамінамі аб лёсах  сваіх бацькоў і дзядоў ваяваўшых за мір на роднай зямлі, прывялі гістарычныя факты. 

Вольга Мечыславаўна Заянчкоўская,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *