Распачаў сваю дзейнасць патрырыятычны праект «80 мірных гадоў! Беларусь памятае»

Беларусь помнит Из нашей почты Новости

Памяць – гэта адзіная рэч, якую мы, жывыя, можам даць мёртвым. Шанаваць подзвіг нашых слаўных нашчадкаў павінен кожны грамадзянін нашай краіны, бо загінулі нашы продкі дзеля нас, мірнага неба над роднай краінай. Напярэдадні памятнай даты – 80-ай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў філіял “Мальская сельская бібліятэка-клуб” з СШ №1 горада Астраўца запусцілі сумесны патрырыятычны праект “80 мірных гадоў! Беларусь памятае”.

Мэта праекта: азнаямленне школьнікаў і моладзі з малавядомымі старонкамі ваеннай гісторыі ўсёй Беларусі і свайго рэгіёну, увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны, дэманстрацыя гістарычных падзей і людзей, якімі па праву ганарацца нашчадкі. Адкрыццём гэтага праекта стаў урок мужнасці “Беларусь памятае!”

Бібліятэкар Анжэла Янкоўская расказала аб цяжкіх ваенных гадах, аб дзецях-партызанах, якія мужна змагаліся разам з дарослымі. Кожны дзень яны сустракаліся тварам у твар са смерцю, аднак не трацілі надзеі і працягвалі змагацца. Іх імёны зараз увекавечаны ў гісторыі. Школьнікі мелі магчымасць апрануць форму таго часу, каб бліжэй адчуць атмасферу ваеннага ліхалецця. Настаўніца матэматыкі Ганна Дзятловіч правяла для дзяцей урок матэматыкі, дзе вучні рашылі некалькі тэкставых тэматычных задач. Матэрыял урока быў непасрэдным чынам звязаны з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, прысутнічалі выхаваўчыя хвілінкі, якія прымушалі задумацца аб кошце міру і дабрабыту. Узгадалі і беларускіх пісьменнікаў, якія пісалі пра Вялікую Айчынную вайну. Школьнікі раздавалі паштоўкі, каб захаваць памяць аб Вялікай Перамозе. У канцы заняткаў падлеткі не толькі ўзбагацілі свае веды, але і задумаліся над важнымі рэчамі. 

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *