Музейны ўрок

Из нашей почты Новости

Разам з аднакласнікамі наведалі тэматычны музейны ўрок у Дзяржынскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Даведаліся пра факты з гісторыі нашага горада і раёна ў гады вайны з першых дзён акупацыі, аб дзейнасці падпольшчыкаў і партызан. Рэчы з жыцця мірнага насельніцтва і з будняў салдат, прадстаўленыя ў экспазіцыі, дапаўняюць жывое апавяданне яркімі запамінальнымі дэталямі. Вельмі кранальна прагучаў аповед пра палявую пошту. Таксама прагледзелі фрагменты ваеннай відэахронікі.

Такія музейныя ўрокі дапамагаюць захаваць памяць пра мінулае і перадаць яе будучым пакаленням, каб не забыцца ўрокі гісторыі і шанаваць мірны час.

Ілья ЗМАЧЫНСКІ,

вучань 7-га класа «М»,

г. Дзяржынск, гімназія.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *