Дзень Перамогі разам з бібліятэкай

Из нашей почты Новости

Ад падзей Вялікай Айчыннай вайны нас аддзяляюць дзесяцігоддзі. Аб ваенных эпізодах мы можам даведацца толькі з дакументальных фільмаў. Яшчэ адным спосабам наблізіць тыя падзеі з’яўляецца кніга. 9 мая Астравецкая раённая бібліятэка запрасіла жыхароў і гасцей горада на бібліятэчную інтэрактыўную пляцоўку «Была вясна – вясна Перамогі», якая была арганізавана ў лесапаркавай зоне.

Кожны жадаючы мог пазнаёміцца з літаратурай, якая апавядае пра ваенныя падзеі на нашай тэрыторыі. У засені адвечных дрэў жыхары нашага горада даведваліся новую інфармацыю аб вызваленні Астраўца і ваколіц ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Госці бібліятэчнай пляцоўкі з задавальненнем разглядалі і чыталі найлепшыя творы беларускіх, рускіх пісьменнікаў прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Падчас правядзення акцыі «След вайны ў маёй сям’і» ўсе жадаючыя змаглі напісаць на зорках імёны сваіх родных, якія калісьці былі ўдзельнікамі ваенных падзей.

Прайсціся па слядах герояў Вялікай Айчыннай вайны змаглі ўдзельнікі інтэрактыўнай ваенна-патрыятычнай віктарыны «Дарогамі вайны», пытанні якой дапамаглі прыгадаць галоўныя падзеі і пераломныя моманты ваеннага часу. Інтэрактыўная пляцоўка стала астраўком гісторыі вайны, які дапамог акунуцца ў вір ваенных падзей.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *